Трохбаковыя перамовы Украіны, РФ і ЗША будуць прысвечаныя гарантыям бяспекі — Пяскоў

Будучая 10-11 лістапада ў Абу-Дабі сустрэча Украіны, Расіі і ЗША будзе прысвечана пытанням бяспекі і пройдзе за закрытымі дзвярыма, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«Будуць прысвечаныя пытанням бяспекі, забеспячэнню бяспекі, гарантыям бяспекі бакоў. Усе дэталі, зразумела, будуць абмяркоўвацца за закрытымі дзвярыма», – цытуе яго ТАСС.

Поўны спіс расійскай дэлегацыі будзе апублікаваны, паводле слоў Пяскова, «своечасова».

Раней паведамлялася, што дэлегацыю РФ на перамовах узначаліць Уладзімір Мядзінскі.

Ён таксама пракаментаваў сустрэчу расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў з Меланіяй Трамп, якая запланаваная на 5 лістапада. Расію можа прадстаўляць упаўнаважаная Яна Лантратава, калі «лагістыка складзецца», заявіў Пяскоў.

«Мы спадзяёмся, там будзе Кірыл Дзмітрыеў. Але галоўнай там будзе, наколькі я разумею, Яна Лантратава, калі яна паспее дабрацца», – сказаў ён.