Трох замежнікаў з партыяй мефедрону затрымалі ў Беларусі

Супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці разам з байцамі спецатрада «Беркут» затрымалі трох замежнікаў ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў.

Як паведамілі у МУС Беларусі, яны разам жылі ў Мінску, афіцыйна не працавалі, атрымлівалі буйныя партыі наркотыкаў, фасавалі іх і распаўсюджвалі праз схованкі ў Мінску і Мінскай вобласці. У кватэры затрыманых і абсталяваных у лесе схованках выявілі і канфіскавалі каля 2 кг мефедрону.

Распачатая крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркотыкаў. Затрыманым можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Скрыншот відэа t.me/pressmvd