Фото: Wikipedia.org
Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе, атрымала ў сваё распараджэнне трэцюю авіяносную групу. Як паведаміў журналіст партала Axios Барак Равід са спасылкай на амерыканскага афіцыйнага прадстаўніка, USS Theodore Roosevelt увайшоў у зону адказнасці камандавання.
Цяпер у рэгіёне сканцэнтраваныя тры амерыканскія авіяносныя групы. Разам з USS Theodore Roosevelt у рэгіён прыбылі ракетны крэйсер USS Chosin, два эсмінцы — USS Paul Hamilton і USS Decatur, а таксама сярэдняе беспілотнае судна Seahawk.
У рэгіёне ўжо знаходзіліся авіяносцы USS George Washington і USS George Bush са сваімі групамі.
Мяркуецца, што Theodore Roosevelt зменіць George Washington.