Владимир Путин и Дональд Трамп во время переговоров на Аляске 15 августа 2025 года. Фото: kremlin.ru
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову 9 кастрычніка. Трамп назваў перамовы паспяховымі і заявіў, што дамовіўся аб пастаўках расійскага дызельнага паліва.
«Я толькі што завяршыў вельмі паспяховыя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Падчас перамоў было дасягнута пагадненне аб тым, што Расія неадкладна паставіць на амерыканскі і сусветны рынкі больш за 300 000 тон дызельнага паліва, яшчэ 500 000 тон — на працягу лістапада, а затым адразу ж яшчэ 1 000 000 тон.
Акрамя таго, з улікам стану расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія вырабляюць дызельнае паліва, Расія на працягу кароткага часу паставіць яшчэ 3 000 000 тон дызельнага паліва», – напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Трамп заявіў, што цэны на дызельнае паліва ў ЗША будуць падаць дзякуючы пагадненню з Расіяй і кантролю ЗША над Армузскім пралівам. Ён таксама дадаў, што ў Ірана не будзе ядзернай зброі.
Нагадаем, Трамп абвінавачваў Украіну, якая наносіць удары па расійскіх НПЗ, у росце цэн на дызельнае паліва.