Трамп зноў прапанаваў перайменаваць штат Нью-Мексіка

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сетцы Truth Social зноў вярнуўся да ідэі перайменаваць штат Нью-Мексіка. На яго думку, гэта павысіць узровень жыцця.

“Нью-Мексіка варта неадкладна змяніць назву на Новая Амерыка. Мы — не Мексіка, мы — Злучаныя Штаты Амерыкі! Такая назва надала б штату значную каштоўнасць і прэстыж! Кошт жылля і даходы насельніцтва выраслі б, а вы адчувалі б яшчэ большую гордасць, аддаючы чэсць нашаму цудоўнаму амерыканскаму сцягу! Магчыма, нават несумленныя выбары, якімі «славіцца» Нью-Мексіка, нарэшце сталі б сумленнымі!” – напісаў ён.

Раней у пачатку верасня Дональд Трамп ужо выказваўся наконт перайменавання штата, тады ён таксама сцвярджаў, што ў Нью-Мексіка фальсіфікуюцца выбары.

Нагадаем, прамежкавыя выбары ў Кангрэс адбудуцца ў ЗША 3 лістапада.