Владимир Зеленский и Дональд Трамп в Нью-Йорке на полях 81-й сессии Генассамблеи ООН. 22 сентября 2026 года. Фото: president.gov.ua
(абноўлена) Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прыехаць у Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным, піша Bloomberg.
Размова пра гэта ішла на сустрэчы Трампа і Зяленскага ў ААН. Зяленскі адхіліў прапанову. Як піша выданне са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з пазіцыяй украінскага прэзідэнта, прапанова Трампа засмуціла Зяленскага.
Дапоўнена ў 22:20
Украінскі бок абвяргае інфармацыю пра прапанову Трампа.
«Гэта непраўдзівая інфармацыя», — заявіў дарадца ўкраінскага прэзідэнта па пытаннях камунікацый Дзмітрый Літвін у каментары «Украінскай праўдзе».