Ормузский пролив. Вид со спутника. Изображение: Википедия
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіны Персідскага заліва падтрымліваюць яго дзеянні супраць Ірана. Пра гэта ён напісаў у Truth Social па выніках размовы з прэм’ер-міністрам Катара шэйхам Аль Тані.
“Што асабліва важна: Катар, Саудаўская Аравія, ААЭ, Бахрэйн, Кувейт і іншыя краіны выступаюць за захаванне статус-кво — іншымі словамі, за працяг «найвялікшай марской блакады ў гісторыі» і новай аперацыі «Жалезныя вароты», якая ахоплівае як сушу, так і мора”, – заявіў Трамп.
Аперацыя “Жалезныя вароты” накіравана на перакрыццё каналаў паставак зброі, тэхналогій падвойнага прызначэння і санкцыйных тавараў.
Паводле слоў Трампа, краіны Персідскага заліва згодныя з тым, што Іран не павінен валодаць ядзернай зброяй.
“Калі сітуацыя на Блізкім Усходзе зменіцца, Злучаныя Штаты Амерыкі будуць цалкам гатовыя да рашучых дзеянняў. Зрэшты, на гэты момант такі сцэнар уяўляецца малаверагодным. Ізраіль і ўвесь Блізкі Усход надзейна абаронены ад небяспек і пагроз з боку Ірана.
Мы назіраем пазітыўную дынаміку, якая вядзе да завяршэння гэтага канфлікту, і будзем нязменна сачыць за тым, каб інтарэсы Амерыкі заставаліся пад надзейнай абаронай. Па выніках гэтага ваеннага супрацьстаяння амерыканскі народ — ды і ўвесь свет — апынуцца ў значна большай бяспецы”, – дадаў Трамп.