Трамп заявіў пра значны прагрэс у пытанні пастаяннай ваеннай базы ЗША ў Польшчы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра значны прагрэс у перамовах па стварэнні ў Польшчы пастаяннай амерыканскай базы. Паводле яго слоў, месца размяшчэння базы можа быць абвешчана ў найбліжэйшы час.

“ВЫДАТНАЯ НАВІНА! Дзякуючы рашучаму кіраўніцтву майго сябра Караля Наўроцкага, прэзідэнта Польшчы, дасягнуты значны прагрэс у справе стварэння базы арміі ЗША ў Польшчы. Калі гэта адбудзецца, месца яе размяшчэння будзе абвешчана ў найбліжэйшы час. Гэта стане гістарычным крокам для нашага вялікага амерыканска-польскага саюза”, — напісаў амерыканскі лідар у сваёй сацсетцы Truth Social.

Раней польскі бок называў арыенцірам для стварэння такой базы 2030 год. Меркавалася, што на ёй могуць размясціцца да 5 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, тады як частка амерыканскага кантынгенту ў Польшчы працягне знаходзіцца на ратацыйнай аснове.

Цяпер у Польшчы няма буйных ваенных баз ЗША, ваенная прысутнасць рэалізуецца на ратацыйнай аснове.