Трамп заявіў пра працу над буйной здзелкай па закупцы калію ў Беларусі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон працуе над «буйной здзелкай» па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі.

«Злучаныя Штаты вядуць перамовы аб заключэнні буйной здзелкі па закупцы калійных угнаенняў з Беларусі. Цана будзе значна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, што з’яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і жывёлаводаў», — напісаў амерыканскі лідар у сацсетцы TruthSocial.

Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка падчас даклада старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага зноў падкрэсліў, што ў яго няма свабодных аб’ёмаў калійных угнаенняў для паставак краінам Захаду. Гэта прагучала ў кантэксце пераарыентацыі беларускага экспарту на фоне санкцый.