Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху выказаўся пра заявы РФ аб атацы на рэзідэнцыю Пуціна.
“Я насамрэч толькі што пра гэта пачуў, але нічога пра гэта не ведаю. Гэта было б вельмі крыўдна”, — сказаў спачатку Трамп.
Аднак пазней прэзідэнт ЗША прызнаў, што Уладзімір Пуцін падчас учорашняй размовы распавёў яму пра інцыдэнт.
“Пуцін распавёў мне пра гэта рана раніцай. Ён сказаў, што на яго напалі. Гэта нядобра. Гэта нядобра. Не забывайце, я спыніў «Тамагаўкі». Адна справа — быць агрэсіўным, а іншая — нападаць на яго дом. Цяпер не час для такіх дзеянняў”, — заявіў Трамп.
Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў расійскія заявы хлуснёй. Журналісты спыталі ў Трампа, ці магчыма, што атакі, пра якую гавораць у РФ, на самай справе не было.
“Магчыма, нападу не было, як вы кажаце, але Пуцін сказаў мне, што было”, — адказаў Трамп.