Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сетцы Truth Social не абмінуў увагай скандал у Nvidia. Заснавальнік і шматгадовы кіраўнік кампаніі Джэнсен Хуанг пакінуў сваю пасаду на фоне скандалаў, звязаных з яго любоўнымі сувязямі на баку. Трамп прапанаваў замяніць яго былым кіраўніком Apple Цімам Кукам.
“Цяпер, калі генеральны дырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг — які зрабіў бліскучую працу — пакінуў сваю пасаду, на яго месца ёсць толькі адзін кандыдат: Цім Кук з Apple”, – выказаў сваё меркаванне Трамп.
Трэба адзначыць, што 66-гадовы Цім Кук сёлета пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Apple, перадаўшы яе Джону Цернусу. Кук узначальваў Apple з 2011 года.
Пасля адстаўкі Хуанга Nvidia прызначыла фінансавага дырэктара Калет Крэс часовым генеральным дырэктарам да таго часу, пакуль не будзе знойдзены пастаянны пераемнік. Хуанг узначальваў Nvidia з моманту заснавання кампаніі ў 1993 годзе. Кампанія стала адным з лідараў рынку графічных паскаральнікаў. А ў апошнія гады яе значэнне моцна вырасла. Прадукцыя кампаніі ляжыць у аснове апаратнай інфраструктуры штучнага інтэлекту.
Адстаўка Хуанга нанесла моцны ўдар па біржавых пазіцыях Nvidia. Пасля адкрыцця таргоў яе акцыі ўпалі адразу на 14%, аднак затым іх каціроўкі аднавіліся. У выніку да канца біржавога дня падзенне каштоўных папер кампаніі склала 5,4%.