Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў прыняты Кангрэсам “Закон Ліндсі Грэма аб санкцыях супраць Расіі і Ірана 2026”.
Законапраект дае прэзідэнту ЗША права ўводзіць пошліны да 500% на тавары з Расіі, а таксама да 100% на тавары з краін, якія ўваходзяць у лік пяці найбуйнейшых пакупнікоў нафты і газу з Расіі. Тарыфы павінны ўводзіцца, калі гэтыя краіны здзяйсняюць новыя закупкі энерганосьбітаў з РФ.
Закон таксама прадугледжвае пералік пасад у расійскім кіраўніцтве, супраць якіх у абавязковым парадку павінны дзейнічаць санкцыі. Такія ж меры прапісаныя для ваеначальнікаў і для замежных грамадзян, якія аказваюць падтрымку расійскаму ВПК.
Ён уключае абмежавальныя меры супраць суднаў, якія перавозяць нафту, уран, вугаль і некаторыя іншыя тавары з Расіі.
Для амерыканскіх грамадзян прадугледжваюцца абмежаванні на інвестыцыі ў Расію, а таксама забарона на пастаўкі ў РФ энергарэсурсаў з ЗША.
Падпісанне Трампам закона не азначае аўтаматычнага ўвядзення названых мер. Ён атрымлівае адпаведныя паўнамоцтвы, але можа скарыстацца імі па сваім меркаванні.
Закон таксама падаўжае санкцыі супраць Ірана да 2031 года.