Трамп не асцерагаецца, што здзелка з Беларуссю па каліі ўзмоцніць пазіцыі Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не асцерагаецца магчымага ўзмацнення пазіцый Расіі ў выніку здзелкі з Беларуссю па пастаўках калійных угнаенняў. Гэта прагучала падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Нью-Ёрку на палях 81-й сесіі Генасамблеі ААН.

Журналістка спытала амерыканскага лідара, ці не асцерагаецца ён, што сродкі ад магчымай здзелкі з Беларуссю па каліі «неяк узмоцняць пазіцыі Расіі на сусветнай арэне».

«Не, ніколькі. Але ў Беларусі шмат калійных угнаенняў, а нашым фермерам патрэбныя выгадныя цэны. Мы хочам дамагчыся больш нізкай цаны, чым у Канады. Мы працягнем супрацоўнічаць з Канадай, але Беларусь хацела б прадаваць іх па значна больш нізкай цане», — адказаў Трамп.

Нагадаем, напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйной здзелкай па закупцы калію ў Беларусі. Паводле яго слоў, амерыканскія кампаніі маглі б купляць беларускі прадукт танней, чым цяпер закупляюць яго ў Канадзе.