Трамп хоча разабрацца з Кубай да канца свайго тэрміну

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча вырашыць кубінскае пытанне да канца свайго тэрміну. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю каналу Salem News Channel.

“Я хачу разабрацца з Кубай, перш чым сыду. І ў нас на Кубе ёсць вельмі добры, таленавіты чалавек па імені Марка”, – сказаў ён, маючы на ўвазе дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа.

“Яго бацькі з Кубы, як вам, магчыма, вядома. Ён хацеў бы заняцца гэтым. Мы пільна назіраем”, – дадаў Трамп.

Паводле яго слоў, Куба – дзяржава, якая не адбылася.

«Яму вельмі хацелася б гэта зрабіць. Таму мы вельмі ўважліва сочым за сітуацыяй. Куба знаходзіцца ў вельмі дрэнным становішчы. Па сутнасці, гэта месца, якое не адбылося, дзяржава, якая не адбылася, як хочаце гэта называйце. Я хацеў бы гэта зрабіць», – сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама сцвярджальна адказаў на пытанне, ці разглядае ён магчымасць ваеннай аперацыі супраць Кубы.

“Я вызначана дакладна разгледзеў бы гэта, так”, – сказаў ён.

Сёлета ЗША ўзмацнілі ціск на Кубу, фактычна заблакаваўшы пастаўкі нафты на востраў. Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, нафтавае эмбарга адміністрацыі Трампа прывяло да таго, што ЗША цяпер сталі асноўным пастаўшчыком паліва для вострава. Пастаўкі ідуць невялікімі партыямі. За гэты год з ЗША было адгружана больш за 1,6 млн барэляў паліва на суму больш за 230 млн долараў.