Трамп абяцае маштабнае пагадненне з Расіяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз заявіў, што РФ і Украіна блізкія да мірнага пагаднення. Аднак, паводле яго слоў, яно будзе мець больш шырокі ахоп.

“Мяркую, мы вельмі блізкія да ўрэгулявання сітуацыі паміж Расіяй і Украінай”, – сказаў ён у Белым доме.

“Запэўніваю вас: пагадненне будзе. Гэта будзе маштабнае пагадненне, якое закране не толькі Украіну. Гэта будзе нешта вельмі маштабнае. Гаворка пойдзе не толькі пра Украіну — магчыма, гэта закране ўсю Еўропу. Гэта будзе грандыёзнае, цудоўнае пагадненне, якое прывядзе ўсіх у захапленне”, – сказаў ён.

Нагадаем, у 2021 годзе РФ перадала ЗША патрабаванні аб гарантыях бяспекі. Яны, сярод іншага, уключалі вывад войскаў НАТО з дзяржаў — членаў альянсу, якія не былі ў яго шэрагах па стане на 1997 год. Пад гэтае вызначэнне трапляюць усе краіны былой зоны савецкага ўплыву ў Еўропе — дзяржавы Варшаўскага дагавора.

Учора жонка прэзідэнта ЗША Меланія Трамп сустрэлася з прадстаўнікамі Украіны і РФ. Сустрэча была прысвечаная гуманітарнай аперацыі ў раёне Алешак. На сустрэчы прысутнічалі лідар фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія, украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі Кірыл Дзмітрыеў і ўпаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Яна Лантратава. Дональд Трамп заявіў, што таксама сустрэўся з прадстаўніком РФ, але не Украіны.