Тэмпы росту рэальных даходаў насельніцтва паскорыліся ў жніўні да 8,2%

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні выраслі на 8,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У параўнанні з вынікам студзеня-ліпеня тэмпы росту даходаў паскорыліся на 0,1 п.п. Для параўнання: за 2025 год паказчык павялічыўся на 9,6%.

Афіцыйным прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год, зацверджаным указам Лукашэнкі, прадугледжаны рост даходаў насельніцтва на 4,8%.

Структура грашовых даходаў у студзені-жніўні 2026 года выглядала наступным чынам:

  • аплата працы — 66,6%;
  • трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 22%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 6,8%;
  • даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,6%.

У структуры даходаў у параўнанні са студзенем-ліпенем вырасла доля даходаў ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, але пры гэтым знізілася доля трансфертаў насельніцтву.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы ўяўляюць сабой грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.