Таргі БВФБ зноў скончыліся зніжэннем беларускага рубля

Таргі БВФБ у чацвер, 8 студзеня, зноў скончыліся зніжэннем беларускага рубля. Падаражэлі долар, юань і расійскі рубель. Здзелак з еўра не было.

Долар сёння вырас на 0,06%, або на 0,18 капейкі, да 2,955 рубля.

Расійскі рубель падаражэў на 0,17%, або на 0,63 капейкі. 100 расійскіх рублёў ацанілі ў 3,6798 беларускага рубля.

Юань дадаў 0,23%, або 0,99 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,2313 рубля.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!