Таццяна Кім перастала быць гендырэктарам Wildberries

Сузаснавальніца расійскага маркетплейса Wildberries Таццяна Кім перастала быць генеральным дырэктарам кампаніі. На гэтай пасадзе яе змяніў Аляксей Кулікоў. Адпаведныя змены ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб.

Як адзначае Frank Media, 20 лістапада адбыліся змены ў структуры ўласнасці аб’яднанай кампаніі Wildberries & Russ (РВБ). У склад уладальнікаў увайшлі два закрытыя паявыя інвестыцыйныя фонды: «Томь» і «Гало». Першы атрымаў 17,5% кампаніі, другі – 12,5%. Такім чынам, сукупная доля двух фондаў складае 30%. У РВБ змены патлумачылі новым размеркаваннем адказнасці і аптымізацыяй актываў.

Нагадаем, 16 лістапада Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Таццяны Кім. У абгрунтаванні рашэння ЕС указаў на ўдзел Wildberries у забеспячэнні расійскіх узброеных сіл і стратэгічнае партнёрства кампаніі з банкам ВТБ.