Фото: Nick Osipov, unsplash.com
Расія вярнула ў Беларусь 20,2 тоны свіных галоў, паведамляе Рассельгаснагляд.
Аўтамабіль з субпрадуктамі праверылі ў прапускным пункце «Лабок» на беларуска-расійскай мяжы. Свіныя галовы вытворчасці беларускага ТАА «Велес-Мит» накіроўваліся ў Растоў-на-Доне.
Рассельгаснагляд забараніў увоз, бо раней на пастаўкі прадукцыі гэтага вытворцы была ўведзена забарона. Груз вярнулі ў Беларусь.