Сустрэча Трампа і Пуціна працягвалася менш за гадзіну

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна працягвалася менш за гадзіну. Пра гэта паведамілі у прэс-пуле Белага дома.

Трамп пакінуў Пуціна ў 12:57 паводле мясцовага часу. Сустрэча ж пачалася ў 12:15. Такім чынам, яна працягвалася 42 хвіліны.

Трэба адзначыць, што паводле раней апублікаванага раскладу Трампа на саміце АЦЭС у Шэньчжэне, у 12:45 быў запланаваны пачатак перагавораў амерыканскага прэзідэнта з Сі Цзіньпінам. Пазней павінна прайсці сустрэча ў фармаце ЗША – Кітай – Расія.

Перад пачаткам перагавораў з Пуціным Трамп назваў яго сваім сябрам, а таксама выказаў упэўненасць, што яны пройдуць выдатна. Пуцін устрымаўся ад уступнага слова. Сустрэча прайшла з удзелам дэлегацый, якія ўключалі кіраўнікоў знешнепалітычных і фінансавых ведамстваў.