Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі не звязаная з візітам кіраўніка ЦРУ – Пяскоў

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася ўчора, не звязаная з візітам у Маскву кіраўніка ЦРУ ЗША Джона Рэткліфа. Пра гэта прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў сказаў аўтару інфармацыйнай службы “Весці” Паўлу Зарубіну.

“Расійска-беларускія адносіны – гэта зусім самастойнае вымярэнне, якое ніякім чынам не залежыць ад кантактаў з амерыканцамі”, – заявіў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!