Фото: МВД
Нецвярозага кіроўцу ў Мёрскім раёне спынялі са стралянінай. Пра інцыдэнт праінфармавалі ў прэс-службе МУС.
Супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу ВАЗа паблізу горада Дзісна. Ён не адрэагаваў на патрабаванні і павялічыў хуткасць. Пачалася пагоня.
У выніку інспектары прынялі рашэнне страляць. ВАЗ удалося спыніць, прабіўшы яму кола.
“За рулём знаходзіўся 39-гадовы мясцовы жыхар з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, які 33 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР. Яго даставілі на медыцынскі агляд ва ўстанову аховы здароўя, дзе быў зроблены забор біялагічных асяроддзяў для даследавання”, – расказалі ў МУС.
Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку, мужчына знаходзіцца ў ІЧУ.