Супрацоўніка Мінабароны Польшчы затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы

Служба ваеннай контрвыведкі Польшчы затрымала супрацоўніка Міністэрства абароны краіны. Пра гэта паведамляе TVPinfo. Факт затрымання пацвердзіў прадстаўнік міністэрства.

Затрыманы падазраецца ў супрацоўніцтве з расійскай выведкай. Ён шмат гадоў працаваў на пасадзе сярэдняга звяна ў дэпартаменце стратэгіі і абароннага планавання Мінабароны.

Паведамляецца, што затрыманне стала вынікам расследавання, якое праводзіцца контрвыведкай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!