Катерина Андреева. Фото из Facebook
У дачыненні да журналісткі, экс-палітзняволенай Кацярыны Андрэевай распачалі крымінальную справу ў Беларусі. Яе бацькоў выклікалі ў Следчы камітэт.
«Пакуль я падпісвала лісты – на любімай Радзіме таксама штосьці падпісвалі. Маму і тату заўтра выклікаюць у СК: новая крымінальная справа супраць мяне», – напісала Андрэева ў Facebook.
Кацярына Андрэева — журналістка Белсата. У 2021 годзе яе прысудзілі да двух гадоў калоніі за стрым з ««Плошчы перамен». У 2022 годзе ёй прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы калоніі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве».
Андрэева была вызваленая ў сакавіку 2026 года. Разам з іншымі палітвязнямі яе выдварылі з Беларусі ў Літву. Затым яна пераехала ў Польшчу.