Инна Кардаш. Фото из Facebook
Пячэрскі раённы суд Кіева пачаў разгляд па сутнасці справы па абвінавачанні грамадзянкі Беларусі Іны Кардаш у шпіянажы на карысць КДБ.
Як паведамляе “Радыё “Свабода”, на пасяджэнні 6 кастрычніка суд прызнаў абвінаваўчае заключэнне адпаведным патрабаванням украінскага заканадаўства. Тады ж мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай для Кардаш была падоўжана да 4 снежня.
Наступнае пасяджэнне пакуль прызначана на 1 снежня. Як адзначае “Свабода”, пакуль невядома, у якім складзе суд будзе разглядаць справу.