Суд над Інай Кардаш у Кіеве зноў перанеслі

Судовае пасяджэнне па справе беларускі Іны Кардаш, абвінавачанай ва Украіне ў шпіянажы, перанеслі другі раз, піша «Радыё Свабода».

Першапачаткова планавалася, што судовы працэс у Пячэрскім раённым судзе Кіева пачнецца 21 верасня, але пасяджэнне не адбылося з-за адсутнасці суддзі, які нібыта ў той дзень знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы. 14 кастрычніка суд зноў перанеслі, верагодна, з-за абстрэлу Кіева. Новая дата пакуль не названая.

Кардаш працягвае знаходзіцца ў следчым ізалятары. Тэрмін яе ўтрымання пад вартай падоўжаны да 4 снежня.

Беларускую журналістку Іну Кардаш затрымалі ў Кіеве ў студзені 2026 года. На момант затрымання яна працавала ў Каардынацыйным цэнтры па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. На думку абвінавачання, Кардаш супрацоўнічала з беларускім КДБ з 2019 года.