Стралок з Кракава памёр у бальніцы

24-гадовы Міхал О., які ў суботу адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава, падчас якой забіў шэсць і параніў 15 чалавек, памёр у бальніцы. Пра гэта паведаміла паліцыя Малапольскага ваяводства.

“Інфармуем, што вінаваты ў трагічных падзеях памёр сёння раніцай у бальніцы”, – гаворыцца ў паведамленні.

Міхал О. атрымаў раненні падчас перастрэлкі з паліцыяй. Ён параніў двух паліцэйскіх, якія таксама знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.

Пазней па месцы жыхарства стралка ў Астроўцы-Свентакшыскім былі выяўлены целы яго бацькоў і сястры.