У адной з галоўных славутасцяў Мексікі адбылася стральба. Мужчына адкрыў агонь каля пірамід Тэатыуакана, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам.
Як паведамляе Reuters, вядома, што адна грамадзянка загінула, пацярпелі 13 чалавек. Дакладная колькасць пацярпелых пакуль не называецца. Сярод пацярпелых таксама грамадзяне ЗША, Расіі і Бразіліі.
Мексіканская пракуратура паведаміла, што тым, хто страляў, быў грамадзянін краіны. Матывы яго ўчынку невядомыя.
Стралок адкрыў агонь з вяршыні піраміды Месяца. Узнікла цісканіна.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
