Фото: ТГ-канал Николая Статкевич
Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі старонку палітыка Мікалая Статкевіча ў Facebook. Адпаведнае рашэнне прыняў 23 красавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.
Таксама ў абноўлены спіс трапілі:
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў асуджаны ў 2021 годзе па «справе Ціханоўскага» на 14 гадоў пазбаўлення волі. У верасні 2025 года ён увайшоў у лік 52 палітвязняў, якіх павінны былі вывезці ў Літву.
Аднак ён выйшаў з аўтобуса і адмовіўся пакідаць Беларусь. Некалькі гадзін Статкевіч прасядзеў паміж двума пунктамі пропуску. У выніку яго павезлі з мяжы людзі ў масках. Доўгі час не было вядома, дзе ён знаходзіцца.
Потым з’явіліся звесткі, што ён знаходзіцца ў турме ў Глыбокім. Лукашэнка публічна пацвярджаў, што Статкевіча вярнулі ў турму. 19 лютага ён быў зноў вызвалены. За месяц да гэтага палітвязень перанёс інсульт, у яго была парушана мова. Пры гэтым Статкевіч быў вызвалены без дакументаў. Два тыдні таму ён расказаў, што яго пашпарт усё ж такі знайшоўся.