Старонку Дзядка дадалі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Мінінфарм абнавіў свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго дададзеная старонка ў Facebook былога палітвязня Міколы Дзядка. Таксама ў спісе з’явіўся акаўнт Threads журналіста Паўла Свярдлова.

Акрамя таго, у спіс унеслі:

  • акаўнт у “TikTok” “Daily World News”,
  • акаўнты ў Facebook “Alexandr Boiko”, “Alexandr Boiko”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.