Фото: СК
Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы аб ДТЗ, якое адбылося 26 ліпеня 2025 года падчас нелегальных гонак каля вёскі Вялікі Быкаў пад Слуцкам.
Пры сутыкненні пазадарожніка Range Rover з іншымі аўтамабілямі пацярпелі чатыры чалавекі.
За рулём пазадарожніка Range Rover знаходзілася 32-гадовая мясцовая жыхарка. Яна вырашыла паспаборнічаць у хуткасці са сваім мужам, які кіраваў Subaru Impreza. Пасля фінішу абодва аўтамабілі развярнуліся, каб паехаць да стартавай пазіцыі.
Range Rover рухаўся з хуткасцю каля 100 км/г пры дазволеных 90 км/г. Аўтамабіль урэзаўся ў Subaru, а затым выехаў на правую абочыну, дзе збіў трох пешаходаў і пратараніў прыпаркаваны Volkswagen Golf з пасажыркай. Ад удару Volkswagen адкінула ў кювет.
У выніку пацярпелі чатыры чалавекі:
Паводле слоў кіроўцы Range Rover, падчас руху педаль тормаза правалілася. Спрабуючы спыніць некіраваны аўтамабіль, жанчына наўмысна пайшла на таран машыны мужа.
Следства ўстанавіла, што тармазная сістэма Range Rover была няспраўная: праржавеў металічны трубаправод задняга левага кола. Тым не менш следства лічыць, што кіроўца мела тэхнічную магчымасць своечасова спыніцца і пазбегнуць сутыкнення.
У дачыненні да кіроўцы Range Rover распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. У абвінавачанай няма судзімасцей, але яна некалькі разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.