Сталі вядомыя новыя падрабязнасці візіту дырэктара ЦРУ ў Маскву

СМІ апублікавалі новыя падрабязнасці візіту дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву.

The Wall Street Journal піша, што пра паездку Рэткліфа ведала толькі абмежаванае кола асоб. Пра візіт не ведалі некалькі памочнікаў прэзідэнта ЗША, якія павінны былі б быць у курсе такой паездкі.

The New York Times прадставіла сваю версію мэтаў візіту. Раней WSJ і Politico напісалі, што Рэткліф перасцярог РФ ад магчымага нападу на адну з краін НАТА, каб праверыць адзінства альянсу.

Паводле версіі NYT, дырэктар ЦРУ давёў да дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава амерыканскую ацэнку наступстваў расійскай агрэсіі супраць Украіны і заклікаў да аднаўлення мірных перамоў. Выданне адзначае, што амерыканская разведка даўно задаецца пытаннем, ці атрымлівае Пуцін поўную і дакладную карціну сітуацыі на фронце і наступстваў вайны для Расіі. Задачай Рэткліфа было прадставіць такую ацэнку. Пры гэтым дырэктар ЦРУ не пагражаў Расіі наступствамі, калі яна не прыслухаецца да заклікаў ЗША аднавіць перамовы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!