Стала вядома праграма Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Фото: tsikhanouskaya.org
Стала вядома праграма пятай Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая адбудзецца 1–2 мая 2026 года ў Варшаве. Удзельнікі з розных краін сустрэнуцца афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя праблемы дыяспары, падзяліцца досведам і ўмацаваць супрацоўніцтва беларускіх дыяспар па ўсім свеце.
Канферэнцыю адкрые Святлана Ціханоўская. У праграме першага дня — круглы стол пра самаідэнтыфікацыю беларусаў замежжа, прэзентацыя даследавання пра колькасць беларусаў у свеце, пітч-маркет паспяховых дыяспарных праектаў, дыскусія пра супрацоўніцтва дыяспар з донарамі, а таксама дэбаты прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады на тэму яе ролі для беларусаў за мяжой.
Другі дзень прысвечаны практычнай працы: дыскусійная панэль пра палітычную адвокацыю, прэзентацыя праекта па мэпінгу праблем беларусаў замежжа, праца ў групах па выпрацоўцы сумесных рашэнняў, прэзентацыя вынікаў і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Завершыць канферэнцыю заключнае слова Святланы Ціханоўскай.
Мерапрыемства публічнае, будзе весціся фота- і відэаздымка, адзначылі ў Офісе Ціханоўскай. Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя.
1 мая
09:15 — Рэгістрацыя, прывітальная кава, азнаямленне з выбарчымі спісамі ў Каардынацыйную раду
10:00 — Уступнае слова Святланы Ціханоўскай, адкрыццё канферэнцыі
10:05 — Прывітальнае слова ад дыяспаральнай супольнасці
10:15 — Арганізацыйнае прывітанне мадэратараў, знаёмства
10:30 — Круглы стол «Хто мы: беларусы замежжа, беларусы свету, дыяспара, нацыянальная меншасць?»
11:30 — Прэзентацыя даследавання «Падлік беларусаў і беларусак свету»