Стала вядома праграма беларускага стэнда на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве
28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд «Salon Wolna Białoruś» (11/D5), дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю.
Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай стэнда.
28.05 (чацвер)
12.00 Старт продажаў: «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)
13.00 «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)
14.00 Прэзентацыя з нагоды сямідзесяцігоддзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст» ; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін
14.00 Аўтограф-сесія: Алена Пятровіч, аўтарка кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)
15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў «Першыя крокі па-беларуску», Ганна Плашчынская (Gutenberg)
16.00 Аўтограф-сесія: Антон Бяляеў, аўтар кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)
31.05 (нядзеля)
13.00 Прэзентацыя: «Норадрэналін», Яўген Анашкін (Gutenberg)
14.00 Аўтограф-сесія: Віктар Бабарыка (Sviedki)
15.00 Прэзентацыя: «Імёны Свабоды. Частка 1», Уладзімір Арлоў (выд-ва Ул. Арлова)
16.00 Прэзентацыя: «Вячэра з чужым каханкам», Валянціна Аксак (Kamunikat)
Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры» мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa).