Смеццявоз насмерць збіў пешахода ў Дзяржынскім раёне

У вёсцы Вішнёўка Дзяржынскага раёна пад коламі смеццявоза загінуў 50-гадовы мужчына.

Днём 11 верасня смеццявоз рухаўся заднім ходам па вуліцы Лугавой і збіў пешахода, які знаходзіўся ззаду аўтамабіля.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы, паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!