Следчыя высвятляюць абставіны смерці мінчука. Вісеў на вяроўцы звонку дома

Раніцай 21 кастрычніка на фасадзе аднаго з шматпавярховых дамоў на Лагойскім тракце ў Мінску заўважылі цела чалавека, якое вісела на вяроўцы. Ён не падаваў прыкмет жыцця.

Следчыя высветлілі, што загінулы — 23-гадовы жыхар Мінска. Ён жыў адзін і працяглы час нідзе не працаваў.

Да моманту прыбыцця МНС і следча-аператыўнай групы кватэра, дзе жыў малады чалавек, была зачыненая знутры. Парадак рэчаў у жылым памяшканні не быў парушаны.

Следчы камітэт высвятляе абставіны здарэння. Апытваюцца суседзі і магчымыя відавочцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа