Славацкая пасажырка цягніка Калінінград-Масква пазбавілася буйной сумы на беларускай мытні

Грамадзянка Славакіі, якая ехала цягніком Калінінград – Масква, засталася без буйной сумы грошай у пункце пропуску “Гудагай” на літоўска-беларускай мяжы.

Падчас вуснага апытання яна заявіла мытнікам, што вязе наяўныя ў суме менш за 3 тыс. долараў. Аднак падчас дагляду аказалася, што пры ёй сума ў 17 разоў большая.

Еўра, злотыя, расійскія рублі і ўкраінскія грыўні былі схаваныя ў асабістых рэчах, а таксама кішэнях адзення, якое было на ёй.

Распачата крымінальная справа. Грошы, каля 53 тыс. долараў у эквіваленце, канфіскаваныя да рашэння суда.

Нагадаем, пры перасячэнні мяжы грашовыя сродкі ў суме больш за 10 тыс. долараў у эквіваленце падлягаюць абавязковаму дэклараванню. Правоз іх без дэкларавання пагражае крымінальнай адказнасцю.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК