Фото: Генпрокуратура
Следчы камітэт скончыў расследаванне справы дырэктара кампаніі «СІ-трэйдынг».
У 2023-2024 гадах кампанія прадавала бізнес-апартаменты ў складзе паркінга, які ўзводзіўся ў вёсцы Копішча пад Мінскам. Паводле версіі следства, арганізацыя не мела права на ўзвядзенне і рэалізацыю апартаментаў у рамках дадзенага аб’екта, а грошы інвестараў прыцягваліся незаконна.
“Дырэктар быў дасведчаны аб парушэннях, аднак наўмысна ігнараваў дадзены факт і абавязацельствы перад інвестарамі не выканаў, чым прычыніў шкоду 57 пацярпелым і дзвюм юрыдычным асобам на агульную суму больш за 6 млн рублёў”, – гаворыцца ў паведамленні СК.
Накладзены арышт на маёмасць ТАА «СІ-трэйдынг», абвінавачанага і яго сваякоў на агульную суму больш за 13 млн рублёў, уключаючы недабудаваны паркінг, аб’екты нерухомасці, токены і транспартныя сродкі.