Сярод загінулых у чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі могуць быць людзі з 27 краін

Сярод загінулых у чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі могуць быць прадстаўнікі 27 дзяржаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прэм’ер-міністр краіны Педра Санчэс.

“Ахвяры – гэта не толькі іспанцы, але ў нас таксама ёсць да 27 нацыянальнасцяў, людзі якіх маглі загінуць у гэтай чыгуначнай трагедыі”, – сказаў ён.

Катастрофа адбылася 28 кастрычніка ў раёне населенага пункта Урда ў правінцыі Таледа. Тут сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі, якія ехалі з Мадрыда ў Севілью. Адзін з цягнікоў затармазіў на пуцях, састаў, які ехаў за ім, урэзаўся ў яго на хуткасці больш за 100 км/г. Загінулі не менш за 69 чалавек.

Грамадзянская гвардыя ў якасці падазраванага разглядае аператара Цэнтра рэгулявання і кантролю інфраструктурнай кампаніі Adif, які дазволіў рух цягніку AVE кампаніі Renfe, хоць на пуцях наперадзе ўжо спыніўся цягнік Iryo. Сёння яго выклікалі на допыт, аднак ён адмовіўся даваць паказанні.