Здание КГБ Беларуси в Минске
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У яго ўключылі яшчэ шэсць грамадзян Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сярод новых фігурантаў спісу — палітвязні Дзмітрый Корсакаў і Таццяна Корсакава. Сямейную пару з Мінска асудзілі па абвінавачаннях у «здрадзе дзяржаве» і «кантрабандзе зброі».
Дзмітрыя Корсакава прыгаварылі да 14 гадоў пазбаўлення волі, Таццяну Корсакаву — да 12 гадоў. Акрамя таго, ім прызначылі штраф у памеры 50 тыс. рублёў.
Таксама ў абноўлены пералік КДБ уключылі Андрэя Шэйку, Дзмітрыя Мароза, Арцёма Меркеля і Кацярыну Манкевіч.
Усяго ў «спісе тэрарыстаў» цяпер налічваецца 1476 чалавек. З іх 725 — грамадзяне Беларусі.
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.