Фото: pixabay.com
Сітуацыя ў Беларусі будзе разгледжаная на 63-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
18 верасня адбудзецца дыялог з Групай незалежных экспертаў па сітуацыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. Група выступіць з абноўленай інфармацыяй аб нашай краіне.
Беларусь уключаная ў пункт 4 парадку дня сесіі. СПЧ ААН разам з сітуацыяй у Беларусі разгледзіць становішча ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі, а таксама сітуацыю ў Нікарагуа, Венесуэле, Бурундзі, РФ і Іране.
Сесія СПЧ ААН пройдзе ў верасні—кастрычніку гэтага года.