Сістэмы апавяшчэння Украіны і РФ падвергліся кібератацы

Сістэмы апавяшчэння Украіны і Расіі падвергліся кібератацы. 1 лістапада ўкраінская праграма «Повітряна тривога» пачала рассылаць папярэджанні аб радыяцыйнай небяспецы, пагрозе ядзернай і хімічнай небяспекі, ударах “Орешника”.

Каля гадзіны ночы ДСНС Украіны паведаміла, што агульнадзяржаўная сістэма апавяшчэння працуе ў штатным рэжыме. Яе праца адноўлена.

Падобнай атацы падверглася і праграма МНС РФ. Праз яе расіян папярэдзілі аб пагрозе ядзернага ўдару.

“Мабільная праграма МНС Расіі падверглася масіраванай кібератацы, у выніку чаго зламыснікам удалося ажыццявіць рассылку фэйкавай інфармацыі насельніцтву”, – паведамілі ў расійскім ведамстве.