Фото: Reform.by
“Белдарсувязь” атрымае ў гаспадарчае вядзенне дзве электронныя сістэмы, звязаныя з беларускімі дарогамі. Гэта прадугледжана указам 294 ад 27 жніўня, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З пачатку 2027 года “Белдарсувязь” будзе кантраляваць сістэму электроннага збору платы за праезд па дарогах. Цяпер яна знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні “Белаўтастрады”.
Таксама ва ўпраўленне “Белдарсувязі” пераходзіць сістэма дынамічнага ўзважвання.
Рашэнні абумоўлены тым, што раней РУП “Белдарсувязь” было вызначана ў якасці адзінага аператара інтэлектуальнай транспартнай сістэмы.