Фото: Luis Villasmil / Unsplash.com
МНС Беларусі 15 кастрычніка ў 11:00 правядзе тэсціраванне сістэмы апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях з прымяненнем тэхналогіі Cell Broadcast.
“”Cell Broadcast – тэхналогія імгненнай перадачы паведамленняў на мабільныя тэлефоны. У адрозненне ад звычайных SMS такія апавяшчэнні прыходзяць практычна імгненна (да 20 секунд) і дазваляюць ахапіць усіх абанентаў у канкрэтнай зоне”, – патлумачылі ў міністэрстве.
Сістэма мае тры ўзроўні апавяшчэнняў:
“Падчас апрабацыі на тэрыторыі Гомельскай вобласці будзе праверана праца сцэнарыяў аўтаматычнага запуску апавяшчэння ў зададзены час. Спецыялісты МНС вывучаць вынікі дастаўкі паведамленняў праз апытанні насельніцтва. Гэта дапаможа адладзіць алгарытмы і пераканацца, што ў выпадку рэальнай пагрозы кожны жыхар атрымае жыццёва важную інфармацыю своечасова”, – дадалі ў міністэрстве.
Жыхароў Гомельшчыны просяць не хвалявацца і з разуменнем паставіцца да праверкі.
Цікава, што сёння ж польскае МУСіА падпісала дакумент аб укараненні ў краіне аналагічнай сістэмы.