Сістэма “Аплаці” пачала працаваць з QR-кодамі яшчэ ў 8 краінах

Сэрвіс “Аплаці” цяпер, акрамя Расіі і Беларусі, працуе з QR-кодамі яшчэ ў 8 краінах

Як паведамілі ў “Белінвестбанку”, аплаціць з дапамогай сэрвісу можна праз QR-коды:

  • у Арменіі – QR-коды адзінага нацыянальнага стандарту ArcaQR: плацежнай сістэмы Idram.
  • у Кыргызстане – QR-коды нацыянальнага стандарту ELQR.
  • у Таджыкістане – QR-коды адзінага нацыянальнага стандарту EMV QR: інфраструктуры ЗАТ «Душанбе Сіці Банк» і плацежнай сістэмы «Express Pay».
  • у Азербайджане – QR-коды адзінага нацыянальнага стандарту AZQR праз інфраструктуру ААТ «Kapital Bank» (лічбавая экасістэма Birbank) і ААТ «PASHA Bank».
  • ва Узбекістане – QR-коды адзінага нацыянальнага стандарту UzQR, плацежнага сэрвісу TezQR, транспартнай сістэмы ATTO і плацежнага хаба QRHUB.
  • у Турцыі – QR-коды нацыянальнага стандарту TR Karekod.
  • у В’етнаме – QR-коды нацыянальнага стандарту VietQR.
  • у Тайландзе – QR-коды нацыянальнага стандарту PromptPay.

Пры аплаце ў названых краінах канверсія з нацыянальных валют у расійскія рублі ажыццяўляецца на баку расійскага банка-партнёра, а з расійскіх у беларускія рублі – ужо самім “Белінвестбанкам”.