Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за рэзкай змены надвор’я

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі на чацвер, 10 верасня. Чакаецца рэзкая змена надвор’я.

“Удзень 10 верасня (чацвер) на захадзе краіны чакаецца рэзкая змена ўмоў надвор’я, пахаладае: максімальная тэмпература паветра складзе +16… +22°С”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Сёння на паўднёвым захадзе Беларусі дзейнічае аранжавае папярэджанне з-за спёкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!