У МУС Беларусі заявілі пра маштабнае затрыманне кур’ераў-крыптавалютчыкаў, якія дапамагалі тэлефонным махлярам атрымліваць грошы пацярпелых.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, фігуранты выконвалі ролю кур’ераў. Яны забіралі грошы са схованак, куды пацярпелыя па ўказанні махляроў пакідалі свае зберажэнні. Затым атрыманыя сродкі канвертаваліся ў крыптавалюту і пераводзіліся на электронныя кашалькі арганізатараў схемы.
Пры сілавой падтрымцы спецпадраздзяленняў МУС у Мінскай вобласці затрыманыя 19 чалавек. Сямёра з іх заключаныя пад варту.
Устанаўліваюцца абставіны дзейнасці групы, колькасць пацярпелых, памер нанесенай шкоды і іншыя магчымыя ўдзельнікі схемы.