“ШокингКульт” у Варшаве: сёння ў “Кнігаўцы” адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Максіма Жбанкова

Сёння, 11 ліпеня, у варшаўскай “Кнігаўцы” адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Максім Жбанкова “ШокингКульт. Книга перемен”.

У зборнік, выдадзены “Мяне няма”, увайшлі выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта аўтара.

“37 тэкстаў пра Беларусь і вось гэта ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але, не — гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі.

Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду”, — гучыць у анатацыі да праекта.

На сённяшняй сустрэчы абяцаюць, уласна, найсвяжайшую (наўпрост з тыпаграфіі) кнігу і аўтара, які не будзе агучваць “шокінг”, але з асалодай паразмаўляе з нагоды і ўвогуле.

“А таксама — безадказныя аўтаграфы, рандомныя сэлфі, нефармальныя размоўкі, (няпрошаныя) парады з серыі “што пачытаць” — пад аўтарскі плэйліст  #Скучноестарьё”.

Максім Жбанкоў культуролаг, кінакрытык, журналіст, адзін з найяскравых аўтараў сучаснасці. Аўтар відэаблога «Шокінг Культ», праектаў «Сто год беларускаму кіно», «Скучное старьё», «Шокинг-гайд» ды іншых. Аўтар кніг «No style. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамі» (2013), «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну» (2021).

Час і месца сустрэчы: 11 ліпеня, 17.00-19.00, “Кнігаўка” (ul. Kłopotowskiego 4).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!