Шэсць чалавек затрымалі ў Літве па падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт

У Літве па падазрэнні ў кантрабандзе беларускіх цыгарэт затрыманыя шэсць чалавек. Аперацыя прайшла 22 кастрычніка, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Чатырох мужчын затрымалі каля прыватнага дома ў горадзе Кедайняй. Двое з іх прывезлі скрынкі з беларускімі цыгарэтамі на аўтамабілі з літоўскімі нумарамі. Яшчэ двое дапамагалі выгружаць скрынкі з машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, цыгарэты былі перакінутыя ў Беларусь на метэазондах.

Падчас ператрусу дома выявілі дадатковыя скрынкі з цыгарэтамі. Памежнікі лічаць, што іх таксама перакінулі з Беларусі пры дапамозе паветраных шароў. Таксама ў доме знайшлі белы парашок, загорнуты ў банкноту. Рэчыва адправілі на экспертызу.

Яшчэ двух мужчын затрымалі ў тым жа горадзе на іншай вуліцы. Мяркуецца, што яны суправаджалі кантрабандны груз.

Усіх шасцярых змясцілі пад варту.

Фота: vsat.lrv.lt