«Савушкін прадукт» выкупіў “Полацкі малочны камбінат”

«Савушкін прадукт» выкупіў “Полацкі малочны камбінат” па выніках конкурсу, які прайшоў на пляцоўцы ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» 31 жніўня.

«Савушкін прадукт» быў адзіным удзельнікам, таму выніковая цана амаль не адрознівалася ад пачатковай. Маёмасны комплекс полацкага прадпрыемства быў набыты за 32,593 млн рублёў.

Пакупнік таксама ўзяў на сябе абавязацельствы захоўваць не менш за пяць гадоў мэтавае прызначэнне аб’екта як перапрацоўчага прадпрыемства харчовай прамысловасці, стварыць не менш за 400 новых працоўных месцаў у рэгіёне, а таксама прыцягнуць як мінімум 50 млн рублёў інвестыцый на працягу пяці гадоў пасля правядзення таргоў.

На таргі ў далейшым мяркуецца выставіць вытворчую пляцоўку ў Віцебску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!